Міжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у Жамчужнянской бібліятэцы адбылося гучнае чытанне “Чытаем па-беларуску”. На працягу ўсяго дня дзеці знаёміліся з беларускімі казкамі, загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі. Ім вельмі спадабалася гэта мерапрыемства!