д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Дзень пісьменніка ў бібліятэцы

У дзень нараджэння Івана Шамякіна, 30 студзеня, у цэнтральнай раённай бібліятэцы працавала кніжная выстава “Сэрца на далоні часу”, дзе экспанаваліся кнігі пісьменніка розных гадоў выдання, літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка, фотагісторыя лёсу.
31 студзеня прагучаў  бібліямікс “Слова Івана Шамякіна” і бібліяграфічны агляд “Слова пра Івана Шамякіна”. Жадаючыя маглі  паслухаць раман “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”, пачуць любімыя мелодыі і песні пісьменніка, даведацца аб вядомым і невядомым з жыцця Івана Шамякіна.
1

2

3

4

Наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі-апытанні. Рэспандэнтам прапанаваны былі два спісы літаратуры І.Шамякіна: “Прачытана” і “Прачытаю”.

5

6

 

Сярод прачытаных адзначаны  раманы “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”, аповесць “Гандлярка і паэт”, апавяданне “Аграном”, і “Завіруха”.

Выказалі пажаданне прачытаць раманы “Сэрца на далоні”, “Вялікая княгіня, “Злая зорка”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “У добры час”, “Крыніцы”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Петраград-Брэст”, “Зеніт”; аповесці “Вернісаж”, “Сатанінскі тур”, “Адна на падмостках”, “Ахвяры”, “Шлюбная ноч”; апавяданні “Першае спатканне”, “Непрыгожая”, “Цуд на краі свету”, “Чорны прамень”, “Каханне”; п’есу “Выгнанне блудніцы”.

 

Інфармацыю падрыхтавала
 загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Баранавіцкай ЦРБ Томарава І.П.

 

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика