д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч

Руцкі Аляксандр УладзіміравічАляксандр Уладзіміравіч Руцкі – беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі.

Нарадзіўся А.У Руцкі 27 студзеня 1932 года ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння ў 1949 г. сярэдняй школы паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г. Працаваў лекарам Парфіянаўскай участковай бальніцы, у 1955-1956 гг. – інспектарам ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа, адначасова – ардынатарам, а затым загадчыкам артапедатраўматалагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы. У 1961 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. [1; 477с.] У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пераломы верхняга канца плечавай косткі і іх лячэнне”, у 1966 прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у якім прапрацаваў да 1998 г. У 1975 годзе А.У. Руцкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Асаблівасці клінікі і лячэння цяжкіх хворых і ўскладненых пераломаў вобласці локцевага сустава ў дзяцей”, у 1977 г. яму прысвоена званне прафесара. З 1978 г. па цяперашні час ведае кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
У 1982 годзе А.У. Руцкаму прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. У 1992 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.
Выканаў фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэнне інваліднасці і смяротнасці. Прапанаваў шэраг метадаў лячэння траўматалагічных хворых. Вынікі работ, звязаных з даследаваннем тканкавага крывацёку і абменных працэсаў, адкрываюць новыя перспектывы і магчымасці ў дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарата. Распрацаваў двухполюсны эндапратэз тазасцегнавага сустава, на які атрыманы Еўраазіяцкі патэнт. На вытворчасць эндапратэза атрыманы міжнародны сертыфікат якасці SGS ISO 9001:2000, у 2003 праведзены міжнародны аўдыт з станоўчым рашэннем па выдачы на эндапратэз сертыфіката “СЕ”.
Вынікі навуковай дзейнасці А.У. Руцкага выкладзены больш чым у 200 друкаваных працах, 8 манаграфіях, ён з’яўляецца аўтарам 9 патэнтаў на вынаходніцтва, кіраўніком распрацовак эндапратэза тазасцегнавага сустава. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 18 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
А.У. Руцкім напісаны навучальныя дапаможнікі «Тэхніка выканання хірургічных аперацый» (1985), «Тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія верхніх канечнасцяў» (1987), «Аператыўная хірургія і тапаграфічная анатомія ніжніх канечнасцяў і пазваночніка» (1987, 1993), ім падрыхтаваныя раздзел «Захворванні і пашкоджанні апорна-рухальнага апарата », « Даведнік па дзіцячай хірургіі »(1980), « Даведнікі лекара агульнай практыкі »(1995).
Навукова-даследчая дзейнасць А.У. Руцкага заўсёды была звязана з вывучэннем паталогіі сістэмы апоры і руху. Ім укаранёны шматлікія арыгінальныя метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата. У прыватнасці, прапанаваная ім клінічная класіфікацыя пашкоджанняў вобласці локцевага сустава дазваляе вызначыць ступень цяжкасці пералому і метад яго рацыянальнага лячэння. Пад кіраўніцтвам прафесара А.У. Руцкага вывучаліся пытанні прафілактыкі гнойна-сэптычных ускладненняў пры пашкоджаннях канечнасцяў ў хворых з цяжкай саматычнай паталогіяй, апёкамі.
У апошнія гады асаблівае месца сярод навуковых інтарэсаў акадэміка А.У. Руцкага займаюць пытанні эндапратэзавання буйных суставаў. Вынікам шматгадовых даследаванняў у гэтай складанай вобласці з’явілася стварэнне і практычнае ўкараненне татальнага эндапратэза тазасцегнавага сустава, а таксама набору інструментаў для правядзення аперацыі эндапратэзавання, што дазволіла палепшыць якасць жыцця многіх хворых і паспяхова вырашыць праблему імпартазамяшчэння. У цяперашні час пад кіраўніцтвам навукоўца распрацоўваецца айчынны эндапратэз каленнага сустава.
У цяперашні час А.У. Руцкі з’яўляецца Прэзідэнтам Асацыяцыі траўматолагаў і артапедаў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Савета па абароне дысертацый па хірургіі і уралогіі, членам савета па абароне дысертацый пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, членам рэдакцыйнага савета часопіса “Ахова здароўя”.
Руцкий A.B. Повреждения магистральных кровеносных сосудов [Текст] / A.B. Руцкий, И.Н. Гриши. – Мн.: Беларусь, 1985. – 143с.
Руцкий А.В. Нейроортопедические и ортопедоневрологические синдромы у детей и подростков [Текст] / А.В. Руцкий, Г.Г. Шанько. – Мн.: Харвест, 1998. – 330с.
Руцкий, А.В. Исследование структуры биометаллического композита “костная ткань – губчатый титан” методами металлографического анализа: реферат / А. В. Руцкий [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. – 2010. – №2. – С. 97-99.
Руцкий, А.В. К проблеме инфекционных осложнений при эндопротезировании крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. – 2005. – №3. – С. 27-30.
Руцкий, А.В. К проблеме реабилитации больных с дегеративно-дистрофическими заболеваниями крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, В. И. Трусило // Рецепт: научно-практический журнал для фармацевтов и врачей / Учредители: ИЧУП “Профессиональные издания” и др. – 2005. – №1. – С. 121-122.
Руцкий, А.В. К проблеме эндопротезирования крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицинские новости. – 2005. – №12. – С. 73-76.
Руцкий, А.В. Лечение травматических дефектов мягких тканей конечностей с использованием лекарственных форм на основе гидрогеля [Текст]/ А. В. Руцкий [и др.] // Здравоохранение. – 2007. – №12. – С. 63-70.
Руцкий, А.В. Остеоинтеграция бесцементного эндопротеза тазобедренного сустава [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. – 2006. – №2. – С. 24-26.
Руцкий, А.В. Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии [Текст]: монография / А.В. Руцкий; под ред. В.О.Маркса. – Мн.: Беларусь, 1970. – 147,[2] с.: ил.
Руцкий, А.В. Предоперационное планирование при тазобедренного сустава [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Здравоохранение.– 2009. – №4. – С. 23-30.
Руцкий, А.В. Рентгенодиагностический атлас [Текст] / А.В. Руцкий, А.Н. Михайлов. – Мн.: Высшая школа, 1987. – 320с.
Руцкий, А.В. Современные проблемы врожденного вывиха бедра [Текст] / А. В. Руцкий // Здравоохранение. – 2005. – №1. – С. 31-34.
Руцкий, А.В. Тотальное эндопротезирование тазобедренного сустава эндопротезом собственной конструкции [Текст] / А. В. Руцкий // Вестник травматологии и ортопедии. – 2000. – №4. – С. 34-38.
Руцкий, А.В. Электродный потенциал эндопротеза тазобедренного сустава в модельной биологической жидкости [Текст] / А. В. Руцкий, А. И. Кулак, А. П. Маслов // Медицинские новости. – 2006. – №1. – С. 116-120. [4;]

1. Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.13: Праміле-Рэлаксін / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – 576с: іл.
2. http://www.mednovosti.by/persons.aspx?id=7
3. http://www.belmapo.by/page/4/440
4. http://www.nlb.by/portal/page/portal/index

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика