д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Данілевіч Аляксандр Андрэевіч

4 снежня 2022 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877–1949),
беларускага педагога, матэматыка, публіцыста

Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.

У 1915 г. за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў г. Верхаянск Іркуцкай губерні. Верхаянск лічыцца самым халодным горадам у свеце. Тут адбывалі ссылку дзекабрысты, рэвалюцыянеры, польскія паўстанцы 1863 г.

Восенню 1917 г. Аляксандр Данілевіч прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Быў членам Мінскай беларускай школьнай рады (1919–1920). Пісаў артыкулы па пытаннях беларускай нацыянальнай асветы, арганізацыі беларускай школы. Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», літаратурна-мастацкім часопісе «Рунь».

З 1920 г. Аляксандр Данілевіч знаходзіўся ў Заходняй Беларусі, якая ў выніку Польска-савецкай вайны апынулася пад уладай Польшчы. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію. Аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Пасля вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ.

А. А. Данілевіч памёр 10 кастрычніка 1949 г. у Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы святой Еўфрасінні. Да вянка на магіле быў прымацаваны фотаздымак яго вучняў з 7 класа Навагрудскай беларускай гімназіі з тэкстам: «Памяць пра Вас як працаўніку на ніве адраджэння культуры нашага народа, нашага духовага правадыра і чалавека, катораму нашы балячкі былі блізкімі, – будзе светлай на гэтым цярністым жыццёвым шляху».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

  1. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік : у 10 т. / укл. Л. У. Маракоў. – Смаленск, 2003. Т. 1.
  2. Чэмер, А. Наваградская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. – Вільнюс : Savarenas, 1997. – 135 с. : іл.
  3. Багдановіч, Я. На жыццёвым шляху : успаміны / Янка Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 144 с., [8] л. іл. – Са зместу: Настаўнік Віленскай беларускай гімназіі Данілевіч. С. 80–81; Данілевіч, Аляксандр (1877–1949). С. 140.

 

 

Баранавіцкі раён
Моўчадзь
Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
Педагогі
Публіцысты
Матэматыкі

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика