д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Рыгор Івановіч Афанасік

5 студзеня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935–1998)
Рыгора Іванавіча Афанасіка, вучонага ў галіне меліярацыі,
члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі,
заслужанага меліяратара Беларусі

Рыгор Іванавіч Афанасік нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў вёсцы Іванкавічы Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
Рыгор Афанасік у 1958 годзе скончыў Беларускую сальскагаспадарчую акадэмію. З 1960 года працаваў у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства, вучыўся ў аспірантуры. У 1965 годзе абараніў дысертацыю “Исследование водно-теплового режима низинных торфяников в зимний период” i стаў кандыдатам тэхнічных навук. У 1980 годзе Рыгору Іванавічу надалі ганаровае званне Заслужанага меліяратара Беларусі.
У 1984 годзе Р. І. Афанасіку прысвоена вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1989 – званне прафесара. З 1992 года – загадчык аддзелам у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.
Рыгор Іванавіч меў навуковыя працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыёнуклідамі. Аўтар шэрагу патэнтаў у галіне меліярацыі. Адзін з аўтараў манаграфіі «Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах» (1980). Быў адным з навуковых кансультантаў і аўтарам шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка “Мелиорация” (Мінск, 1984).
У 1992 годзе Рыгор Іванавіч стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Быў членам камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі.
Рыгор Іванавіч Афанасік памёр 9 красавіка 1998 года.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

  1. Афанасик Григорий Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 30.
  2. Григорий Иванович Афанасик: (к 75-летию со дня рождения) // Мелиорация : научно-практический журнал / РУП «Институт мелиорации». Минск, 2010. № 1 (63). С. 248.
  3. Афанасик, Г. И. Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах / Г. И. Афанасик, Н. С. Шабан, В. Н. Пятницкий, В. П. Трибис. Минск :Ураджай, 1980. 136 с.

 

Баранавіцкі раён
Іванкавічы
Афанасік Рыгор Іванавіч
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика