21 лютага ў Падгорнаўскай СБ для чытачоў прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на “ты”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
21 лютага ў Падгорнаўскай СБ для чытачоў 7 – 9 класаў прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на “ты”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца штогод у гэты дзень.
Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Таму трэба ведаць, любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.
У ходзе мерапрыемства вучні разгарнулі чароўныя старонкі скарбаў беларускай мовы. Яны з вялікім задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі і рэбусы, выпраўлялі памылкі, а таксама пашырылі свое веды ў пазнанні беларускіх прыказак і прымавак. Удзельнікі на “выдатна” выканалі ўсе заданні і атрымалі інфармацыйныя буклеты “Мова родная – мова модная”. Завяршыўся турнір чытаннем вершаў беларускіх класікаў аб роднай мове.