д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Жмойдзяк Расцiслаў Афанасьевiч

24 снежня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння
Расціслава Афанасьевіча Жмойдзяка (1936, Баранавіцкі р-н),
вучонага-географа, картографа, педагога,
заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка картаграфіі

Расцiслаў Афанасьевiч Жмойдзяк (нарадзіўся ў 1936, в. ЯжоныБаранавіцкі раён) — географ, картограф, заслужаны работнiк народнай адукацыi Беларусi. Прафэсар, дэкан геаграфічнага факультэту БДУ (1983—1998).

У 1954 на выдатна скончыў Ганцавіцкую пэдагагічную вучэльню. Паступіў на геаграфічны факультэт БДУ. Пасьля яго сканчэньня працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ Эканомікі і арганізацыі сельгасвытворчасьці Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

З сакавіка 1961 г. пэдагагічная і навуковая дзейнасьць Жмойдзяка Р. А. зьвязаная з Белдзяржунівэрсытэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асыстэнта да прафэсара. З 1971 па 1983 г. быў намесьнікам дэкана, а з 1983 па 1998 г. — дэкан геаграфічнага факультэту. Адначасова, з 1980 па 2003 г. — загаднік катэдры геадэзіі і картаграфіі.

У 1968 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Спэцыялізацыя і разьмяшчэньне сельскай гаспадаркі Менскай вобласьці». У 1989 яму было прысвоена званьне прафэсара.

Р. А. Жмойдзяк прымаў актыўны удзел у грамадзкім жыцьці ўнівэрсытэту — чалец Прэзыдыюму і сэкцыі картаграфіі навучальна-мэтадычнага аб’яднаньня па геаграфічнай адукацыі ўнівэрсытэтаў СССР, чалец рэдкалегіі часопісаў «Вестник БГУ» і «Падарожнiк».

У 1996 годзе Р. А. Жмойдзяк абраны чальцом-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук экалёгіі і бясьпекі жыцьцядзейнасьці (МАНЭБ).

Р. А. Жмойдзяк — аўтар блізу 200 навуковых і навучальна-мэтадычных працаў, падручнікаў для вну па тапаграфіі і картаграфіі. Шмат увагі надае падрыхтоўцы выданьняў картаграфічнай прадукцыі. Пад кіраўніцтвам Жмойдзяка падрыхтаваны вучэбны Атлас Рэспублікі Беларусь (1990, 1998, 2000).

За значны ўнёсак у разьвіцьцё геаграфічнай навукі, падрыхтоўку кваліфікаваных спэцыялістаў — географаў-картографаў, прапаганду геаграфічных ведаў Р. А. Жмойдзяк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР, нагрудным знакам Мінвну СССР «За отличные успехи в работе», знакам «Отличник картографии» Галоўнага ўпраўленьня геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР, граматай XXIII Міжнароднага геаграфічнага кангрэсу, ганаровымі граматамі і мэдалём Геаграфічнага таварыства СССР і інш. У 1992 г. прафэсару Р. А. Жмойдзяку прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны работнік народнае адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф.

 

Працы Р. А. Жмойдзяка

  1. Геаграфія Беларусі [Карты] : атлас : вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання / спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку РУП “Белкартаграфія”, РУП “Мінская друкарская фабрыка”, геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ; адказны рэдактар Т. М. Пракаповіч ; рэдактары карт: А. Дз. Баркоўская [і інш.] ; навуковы кіраўнік Р. А. Жмойдзяк ; спецыяльны змест распрацавалі: Г. І. Ількевіч [і інш.].
  2. Геаграфія. Беларусь [Карты] : контурные карты : 9-ы клас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; рэдактар А. І. Рулькевіч ; змест і практычныя заданні распрацавалі: І. М. Гаўрыленка, Р. А. Жмойдзяк ; мастак М. М. Грыбаў.
  3. Геаграфія. Беларусь [Карты] : контурныя карты : 9-ы клас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; рэдактары: Т. У. Баярынава, Г. С. Малышава ; змест і практычныя заданні распрацавалі: І. М. Гаўрыленка, Р. А. Жмойдзяк ; мастак М. М. Грыбаў.
  4. Геаграфічны факультэт : 60 год / Белорус. дзярж. ун-т ; Аўт.-склад. Р. А. Жмойдзяк.
  5. Геаграфія. Беларусь [Карты] : контурныя карты : 9-ы клас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; рэдактары: Т. У. Баярынава, Г. С. Малышава ; змест і практычныя заданні распрацавалі: І. М. Гаўрыленка, Р. А. Жмойдзяк ; мастак М. М. Грыбаў.
  6. Геаграфія. Беларусь [Карты] : контурныя карты : 9-ы клас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; рэдактары: Т. У. Баярынава, А. І. Рулькевіч ; змест і практычныя заданні распрацавалі: І. М. Гаўрыленка, Р. А. Жмойдзяк ; мастак М. М. Грыбаў.
  7. Геаграфія Беларусі [Карты] : атлас : вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання / спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку РУП “Белкартаграфія”, РУП “Мінская друкарская фабрыка”, геаграфічным факутэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ; адказны рэдактар Т. М. Пракаповіч ; рэдактары карт: А. Дз. Баркоўская [і інш.] ; навуковы кіраўнік Р. А. Жмойдзяк ; cпецыяльны змест распрацавалі: Г. І. Ількевіч [і інш.].
  8. Геаграфія. Беларусь [Карты] : контурныя карты : 9-ы клас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; рэдактар А. І. Рулькевіч ; змест і метадычныя ўказаннi распрацавалі: І. М. Гаўрыленка, Р. А. Жмойдзяк ; мастак М. М. Грыбаў.
  9. Жмойдзяк Расціслаў Афанасьевіч / Бараноўскі П. М. // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 435.
  10. Рэспубліка Беларусь. Карта насельніцтва [Карты] : для агульнаадукацыйнай школы / складзена і падрыхтавана да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Белкартаграфія” ў 2002 г. ; рэдактар Т. В. Мальчыкава ; спецыяльны змест распрацаваны: Р. А. Жмойдзяк [i iнш.].
  11. Рэспубліка Беларусь [Карты] : агульнагеаграфічная карта / аформлена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; адказны рэдактар В. М. Пейхвасэр ; рэдактары: Л. У. Белякова, Ю. П. Логінаў ; спецыяльны змест распрацавалі: Т. М. Пракаповіч [i iнш.].
  12. Рэспубліка Беларусь [Карты] : палітыка-адміністрацыйная карта : адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне ― на 1 студзеня 2003 г. : для агульнаадукацыйных устаноў / складзена і падрыхтавана да друку РУП “Белкартаграфія” ў 2002 г. ; рэдактар Т. В. Мальчыкава ; навуковы кансультант Р. А. Жмойдзяк.
  13. Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта [Карты] : для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi / складзена і падрыхтавана да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Белкартаграфія” ў 2003 г. ; рэдактар Т. В. Мальчыкава ; спецыяльны змест распрацавалі: Р. А. Жмойдзяк [i iнш.].
  14. Маштабы. Вымярэнне прамых і крывых ліній на тапаграфічных картах : Метад. распрац. і заданні для студэнтаў спец. Н.05.01 / Беларус. дзярж. ун-т, Геагр. фак., Каф. геадезіі і картаграфіі ; [Р. А. Жмойдзяк, П. П. Явід].
  15. Геаграфія Беларусі [Карты] : вучэбны дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных устаноў / спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку РУП “Белкартаграфія”, РУП “Мінская друкарская фабрыка”, геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ; адказны рэдактар Т. М. Пракаповіч ; рэдактары: А. Дз. Баркоўская [і інш.] ; навуковы кіраўнік Р. А. Жмойдзяк ; спецыяльны змест карт распрацавалі: Г. І. Ількевіч [і інш.].
  16. Рэспубліка Беларусь [Карты] : агульнагеаграфічная карта / афармленне і падрыхтоўка да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1994 г. ; адказны рэдактар В. М. Пейхвасэр ; рэдактары: Л. У. Белякова, Ю. П. Логінаў ; спецыяльны змест распрацавалі Т. М. Пракаповіч [i iнш.].
  17. Рэспубліка Беларусь. Карта насельніцтва [Карты] : вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі / складзена і падрыхтавана да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Белкартаграфія” ў 2002 г. ; рэдактары: Т. В. Мальчыкава, Ю. М. Несцяроўская ; спецыяльны змест распрацавалі: Р. А. Жмойдзяк [i iнш.].
  18. Жмойдяк Ростислав Афанасьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 561.
  19. Картография: курс лекций / Р. А. Жмойдяк, Л. В. Атоян. — Минск, 2009. Анкета ученого.

 

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика