д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Леановіч Сяргей Іванавіч

Сяргей Іванавіч Леановіч – беларускі вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997), заслужаны ўрач Беларусі (1998).
Працоўны шлях Сяргея Іванавіча вельмі цікавы, разнастайны і плённы. С. І. Леановіч нарадзіўся ў вёсцы Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і, беларус. У 1955 годзе скончыў Цырынскую СШ і паступіў у Баранавіцкае медыцынскае вучылішча. З 1957 па 1960 г. Сяргей Іванавіч працаваў загадчыкам Душкоўскага, а затым Скробаўскага фельчарска-акушэрскага пунктаў Баранавіцкім раёне. У 1960 г. паступіў і ў 1966 г. скончыў лячфак МДМІ. Пасля заканчэння інстытута працаваў у Пінскім медыцынскім вучылішчы на пасадзе загадчыка аддзяленнем курсаў ўдасканалення сярэдніх медработнікаў, а з 1967 па 1972 гг. – дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча і ардынатарам-хірургам Пінскай гарадской бальніцы. З кастрычніка 1972 па кастрычнік 1978 С. І. Леановіч працаваў загадчыкам Рэспубліканскага метадычнага кабінета па сярэдняй медыцынскай адукацыі Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова па сумяшчальніцтве лекарам-хірургам у 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З кастрычніка 1978 г. па ліпень 1979 г. загадваў аддзяленнем экстранай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. Са жніўня 1979 г. па кастрычнік 1986 года працаваў асістэнтам, а з кастрычніка 1986 г. дацэнтам і з 1992 г. загадчыкам 1-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ. З 1986 г. па 1997 г. – гал. хірург Міністэрства аховы здароўя БССР і РБ. У 1979 г. скончыў завочна аспірантуру па хірургіі пры кафедры факультэцкай хірургіі МДМІ пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навук БССР, прафесара А. В. Шот. У 1982 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лячэнне вострага панкрэатыту», а ў 1996 г. – доктарскую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лячэнне хранічнага панкрэатыту». З верасня 2004 г. С. І. Леановіч працуе прафесарам 1-й кафедры хірургічных хвароб БДМУ.
С. І. Леановіч вельмі шмат сіл і энергіі аддаў ўдасканаленню педагагічнага працэсу на кафедры, распрацоўцы і падрыхтоўцы тэхнічных сродкаў, а таксама стварэнню метадычных рэкамендацый для лекараў і студэнтаў. Сяргей Іванавіч пастаянна перадае свой велізарны досвед клініцыстаў маладым хірургам, практычныя заняткі і лекцыі праводзіць на высокім метадычным узроўні, кіруе навуковай працай аспірантаў і клінічных ардынатараў.
Пад яго кіраўніцтвам абаронена 2 доктарскіх і 12 кандыдацкіх дысертацый. Дыяпазон навуковых інтарэсаў С. І. Леановіча незвычайна шырокі і ахоплівае практычна ўсе раздзелы сучаснай хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам у клініцы распрацаваны метады лячэння гнойна-запаленчых захворванняў рэбраў, грудзіны, міжсцення; хірургічнае лячэнне бронхаэктатычнай хваробы; распрацаваны і ўкаранёны ў практыку рэзекцыя і пластыка трахеі; сфарміраваны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр хірургічнага лячэння міястэніі; вывучаны стан і шляхі вырашэння праблемы гастрадуадэнальных крывацёкаў у РБ; атрымала развіццё хірургічнае лячэнне пухлін наднырачнікаў; сфармуляваны прынцыпы і спосабы паляпшэння вынікаў хірургічнага лячэння ўскладненняў цукровага дыябету (створаны і функцыянуе з 1996 г. гарадскі цэнтр «Дыябетычная ступня»).
Аднак прыярытэтны напрамак навуковай дзейнасці С. І. Леановіча на працягу многіх гадоў – паталогія падстраўнікавай залозы. С. І. Леановіч з’яўляецца навуковым кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Хірургічная панкрэаталогія». Пад яго кіраўніцтвам вывучаны клініка-біяхімічныя паказчыкі і распрацаваны крытэрыі па вызначэнні формы панкрэатыту і прагназаванні цяжару працэсу.
За час працы С. І. Леановіч апублікаваў больш за 400 друкаваных прац, 10 манаграфій , 2 падручніка па хірургіі , 22 метадычныя рэкамендацыі ў суаўтарстве для лекараў і студэнтаў, 4 патэнта на вынаходствы і 9 прыярытэтных даведак на вынаходкі.
С. І. Леановіч з’яўляецца прызнаным аўтарытэтам у хірургіі. Ён дасканала валодае хірургічнымі метадамі лячэння захворванняў органаў грудной і брушной поласці, шчытападобнай залозы. Хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ажыццяўляе штодзённыя кансультацыі хворых у хірургічных аддзяленнях 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Рэгулярна выязджае ў іншыя клінікі г. Мінска, абласныя цэнтры, раённыя бальніцы для аказання экстраннай і планавай дапамогі хворым.
С. І. Леановіч з’яўляецца старшынёй Беларускай Асацыяцыі хірургаў, членам Праўлення Міжнароднай Асацыяцыі хірургаў імя М. І. Пірагова, ён – Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Экалогіі і Бяспекі жыццядзейнасці, акадэмік Міжнароднай Акадэміі кіраўнічых навук. За поспехі ў працы С. І. Леановіч неаднаразова заахвочваўся загадамі Міністра аховы здароўя РБ і рэктара БДМУ. Узнагароджаны юбілейным медалём “За доблесную працу ” у азнаменаванне 100- годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, медалём імя М. В. Ламаносава, значком « Выдатнік Аховы здароўя » і шматлікімі граматамі.

Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.9: Кулібін – Малаіта / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1999. – 560с.: іл.
http://www.bsmu.by/index.php?option=com_content&task=view&id=383&Itemid=52
http://doktora.by/otzyvy/hirurg-v-minske-leonovich-sergey-ivanovich

Батвинков, Н.И. Клиническая хирургия / Н.И. Батвинков, С.И. Леонович, Н.Н. Иоскевич. – Мн.: Вышэйшая школа, 1998. – 560с.: ил.
Колб, Л.И. Общая хирургия / Л.И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.
Колб, Л.И. Медицина катастроф и чрезвычайных ситуаций / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. И. Леонович. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.: ил.
Колб, Л.И. Общая хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.
Колб, Л.И. Сестринское дело в хирургии / Л. И. Колб, С. И. Леонович, Е.Л. Колб. – Мн.: Вышэйшая школа, 2007. – 638с.
Колб, Л.И. Хирургия в тестах и задачах. Практикум / Л. И. Колб, Е. Л. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – 320с.
Колб, Л.И. Частная хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2004. – 400с.

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

_____________________________________________________________________________________

28 сакавіка 2018 г.– 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Леановіча (1938–2012),
вучонага ў галіне клінічнай хірургіі, заслужанага ўрача Беларусі (1998)

leanovich-syargej

Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.

У 1966 годзе ён скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Працаваў дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча і ардынатарам-хірургам Пінскай гарадской бальніцы. З кастрычніка 1972 года па кастрычнік 1978 года С. И. Леановіч – загадчык Рэспубліканскага метадычнага кабінета па сярэдняй медыцынскай адукацыі Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова па сумяшчальніцтве працаваў урачом-хірургам 4-ой Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

З кастрычніка 1978 года па ліпень 1979 года Сяргей Іванавіч загадваў аддзяленнем экстраннай хірургіі 4-ой гарадской клінічнай бальніцы. Пасля заканчэння завочнай аспірантуры ў 1979 годзе выкладаў на кафедры факультэцкай хірургіі МДМІ. Увесь далейшы працоўны шлях С. И. Леановіча быў непарыўна звязаны з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам.

Са жніўня 1979 года па кастрычнік 1986 года С. И. Леановіч працаваў асістэнтам, з кастрычніка 1986 года дацэнтам і з 1992 года загадчыкам 1-ой кафедрай хірургічных хвароб. Пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навук БССР, прафесара А. В. Шота ў 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дыягностыка і лячэнне вострага панкрэатыту», а ў 1996 годзе – доктарскую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лячэнне хранічнага панкрэатыту».

На працягу дванадцаці гадоў (1986–1998) С. И. Леановіч узначальваў хірургічную службу краіны – быў галоўным хірургам Міністэрства аховы здароўя БССР і Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны новыя метады лячэння гнойна-запаленчых захворванняў лёгкіх і плеўры; укаранёны ў практыку рэзекцыя і пластыку трахеі; вывучаны стан і шляхі рашэння праблемы гастрадуадэнальных крывацёкаў у рэспубліцы; атрымала развіццё хірургічнае лячэнне пухлін наднырачнікаў; сфармуляваны прынцыпы і спосабы паляпшэння вынікаў хірургічнага лячэння ўскладненняў цукровага дыябету.

Асноўным напрамкам навукова-даследчага пошуку Сяргея Іванавіча было вывучэнне праблемы захворванняў падстраўнікавай залозы, своечасовая дыягностыка, прафілактыка і лячэнне. Ён быў нязменным навуковым кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Хірургічная панкреаталогія». Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны крытэрыі адзнакі і прагназавання цяжару вострага панкрэатыту; укаранёны новыя спосабы комплекснага лячэння гэтае грознай паталогіі; распрацаваны і ўкаранёны радок арыгінальных аператыўных умяшанняў пры вострым і хранічным панкрэатыце.

Прафесар С. И. Леановіч унёс вялікі ўклад у развіццё хірургіі ў краіне. За час працы ім апублікаваны болей 400 друкаваных работ, 10 манаграфій, 2 падручнікi па хірургіі, 22 метадычныя рэкамендацыі, атрымана 21 пасведчанне на рацпрапановы, 17 патэнтаў на вынаходствы.

Бліскучы хірург, урач, які валодаў незвычайнай хірургічнай інтуіцыяй, Сяргей Іванавіч выхаваў вялікую плеяду вучняў. Пад кіраўніцтвам С. И. Леановіча абаронены 3 доктарскія і 12 кандыдацкіх дысертацый. Ён карыстаўся вялізным аўтарытэтам сярод калег, быў прыкладам для студэнтаў. У любую хвіліну дня і ночы ён гатоў быў па найменшым поклічы аказаць і аказваў неабходную дапамогу парадай і справай, не толькі ў клініцы, але і ў любым кутку Беларусі і за яе межамі. Яго жыццёвы аптымізм, вельмі добрае пачуццё гумару, памяркоўнасць, прастата ў сувязі стваралі вакол яго асобую атмасферу. Сяргей Іванавіч быў патрабавальны да сябе і навакольных, але працаваць з ім было лёгка і прыемна.

С. И. Леановіч з’яўляўся старшынёй Беларускай Асацыяцыі хірургаў, членам Праўлення Міжнароднай Асацыяцыі хірургаў імя М. І. Пірагова. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1998), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці, акадэмік Міжнароднай акадэміі кіраўніцкіх навук. За поспехі ў рабоце С. И. Леановіч неаднаразова падтрымліваўся загадамі Міністра аховы здароўя РБ і рэктара БДМУ. Узнагароджаны медалямі «За доблестный труд», імя М. В. Ламаносава, знакам «Отличнику здравоохранения», многімі граматамі.

С. И. Леановіч пасля цяжкай хваробы памёр 29 снежня 2012 года. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (участак 26).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы С. І. Леановіча

  1. Татур, А. А. Хирургия рубцовых стенозов трахеи и трахеопищеводных свищей : монография / А. А. Татур, С. И. Леонович. – Минск : БГМУ, 2010. – 272 с. : ил., табл.
  2. Колб, Л. И. Общая хирургия : учебное пособие для уч-ся мед. училищ / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Минск : Вышэйшая школа, 2008. – 444 с.
  3. Колб, Л. И. Организация работы медицинской сестры в процедурном кабинете : пособие для слуш. курсов системы повыш. квалификации мед. работников со сред. спец. образов. / Л. И. Колб, С. И. Леонович, Е. Л. Колб. – Минск : РИПО, 2008. – 272 с.
  4. Колб, Л. И. Медицина катастроф и чрезвычайных ситуаций : учебное пособие для слуш. системы последип. мед. образования / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. И. Леонович. – Минск : Вышэйшая школа, 2008. – 448 с.
  5. Колб, Л. И. Сестринское дело в хирургии : учебное пособие для уч-ся учрежд. сред. спец. образов. / Л. И. Колб, С. И. Леонович, Е. Л. Колб. – Минск : Вышэйшая школа, 2007. – 638 с.
  6. Колб, Л. И. Частная хирургия : учебное пособие для учащ. учрежд. сред. спец. образов. по спец. «Лечебное дело» / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Минск : Вышэйшая школа, 2004. – 400 с.
  7. Желчнокаменная болезнь. Острый и хронический калькулезный холецистит : метод. рекомендации / С. И. Леонович, А. И. Протасевич. – Минск : БГМУ, 2004. – 41 с.
  8. Батвинков, Н. И. Клиническая хирургия : учебник для студ. мед. ин-тов / Н. И. Батвинков, С. И. Леонович, Н. Н. Иоскевич. – Минск : Вышэйшая школа, 1998. – 558 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. І. Леановіча

  1. Леановіч Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 171.
  2. Леонович Сергей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 443.
  3. Леонович Сергей Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Минск, 2001. Т. С. 205–206.
  4. Леонович Сергей Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 179.
  5. Сергей Иванович Леонович : [некролог] // Новости хирургии. Витебск, №1. С. 122–123.
  6. 70 лет Сергею Ивановичу Леоновичу // Новости хирургии. Витебск, 2008. № 2. С. 180–183.

 

 

 

Баранавіцкі раён
Мітрапольшчына
Пінск
Леановіч Сяргей Іванавіч
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика