д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Крэнь Платон Андрэевіч

4 красавіка 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння
Платона Андрэевіча Крэня (1896–1962), паэта, мемуарыста, публіцыста,
удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.

Платон Крэнь вучыўся ў Келецкай мужчынскай гарадской гімназіі (Польшча), Клецкай настаўніцкай школе, якую скончыў у 1913 годзе. У 1915 годзе Платон Крэнь быў мабілізаваны ў войска, накіраваны ў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у 1916 годзе з афіцэрскім чынам. Служыў у Фінляндыі ў 423-м пяхотным палку. Публікаваў вершы ў газеце «Финляндские известия».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі са снежня 1917 года П. А. Крэнь служыў у Чырвонай арміі, быў накіраваны на Дон. Там захварэў, трапіў у шпіталь. Потым перайшоў у Белую гвардыю генерала Каледзіна. З войскам адступіў у Крым, яму пашчасціла сесці на параход “Дон” і эвакуіравацца ў Турцыю.

У жніўні 1921 года Платон Крэнь вярнуўся ў Беларусь у родную вёску. У 1920-я гады быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Друкаваўся пад псеўданімамі Бім-Бом, Бух-Бом, Прохар Калавец, Шыпшына ў віленскіх беларускіх выданнях, ладзіў у вёсцы беларускія вечарыны і спектаклі.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі зімой 1939–1940 гадоў Платон Андрэевіч настаўнічаў. Пісаў у абласную газету «Чырвоная звязда». Але быў звольнены са школы з запісам «Кулак і белагвардзеец», занесены ў спісы на дэпартацыю з Беларусі. Высылцы перашкодзіў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Перад альтэрнатывай вывазу ў Германію на прымусовыя работы П. А. Крэнь пайшоў працаваць у Баранавіцкую гарадскую ўправу. У гэты час публікуе фельетоны ў «Баранавіцкай газэце» і падтрымлівае сувязі з партызанамі. Вясною 1943 года па даносе П. А. Крэнь арыштаваны СД. Цудоўным чынам быў вызвалены, дзякуючы сваім фельетонам, якія спадабаліся нямецкаму начальству.

Пасля вайны П. А. Крэнь быў арыштаваны савецкай бяспекай у 1945 годзе. Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Унжлагу МУС у Горкаўскай вобласці.

Пасля вызвалення ў лютым 1953 года Платон Андрэевіч вярнуўся ў Ярашоўку. Маці і жонка памерлі, дзеці раз’ехаліся. Жыў адзінока, доўга цяжка хварэў. Пачаў занатоўваць свае ўспаміны, выйшаў на магістральную тэму сваёй творчасці – ГУЛАГ. П. А. Крэнь пісаў і па-беларуску, і па-руску. Частка яго рукапісных твораў была выкрадзена з хаты. Літаратурная спадчына паэта 1952–1962 гадоў была выдадзена ўжо пасмяротна.

Памёр П. А. Крэнь 28 верасня 1962 года ў Ярашоўцы.

Яго дачка, Ірына Платонаўна Крэнь (1929–2005), закончыла БДУ, была літаратарам, пісала вершы, працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у беларускіх выдавецтвах, рэдакцыях газет і часопісаў. Сын Платона Андрэевіча, Іван Платонавіч Крэнь (1936–2014) – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1981), прафесар, дэкан факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Творы П. А. Крэня

  1. Бывай, Ярашоўка : [успаміны, нарысы, вершы] / Платон Крэнь ; уклад., прадмова, камент. Ірыны Крэнь ; уступ. артыкул Васіля Быкава. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. – 223 с. : фат.
  2. Успаміны Платона Крэня / Платон Крэнь ; уступ. слова Васіля Быкава, Ірыны Крэнь //Полымя. 1998. № 5. С. 183–218.
  3. Унжлаг : [успаміны] / Платон Крэнь ; падрыхтоўка да друку і публікацыя Ірыны Крэнь // Полымя. 1999. № 7. С. 153–178; № 8. С. 169–201.

 

Аб жыцці і творчасці П. А. Крэня

  1. Крэнь Платон Андрэевіч // Маракоў, Л. Рэпрэсаваные літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1974–1991 : даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. Мінск, 2002. Т. 1.
  2. Канюта, В. “Платон Крэнь – інтэлігент з народа” : Так Васіль Быкаў назваў пісьменніка Платона Крэня, майго прадзеда / Вераніка Канюта // Звязда. 2012. 13 снежня (№ 240). С. 6.

 

 

Баранавіцкі раён
Ярашоўка
Крэнь Платон Андрэевіч
юбілей

 

_________________________________________________________________________

 

4 красавіка 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896, Баранавіцкі р-н – 1962),
паэта, мемуарыста, публіцыста. удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года в фальвараке Ярашэва Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Ярашоўка — 23.9.1962, в. Ярашоўка.

Вучыўся ў Келецкай мужчынскай гарадской гімназіі (Польшча), Клецкай настаўніцкай школе (скончыў у 1913).

У 1915 мабілізаваны ў войска. Накіраваны ў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у 1916 з афіцэрскім чынам. Служыў у Фінляндыі ў 423-м пяхотным палку. Публікаваў вершы ў газ. «Финляндские известия». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі.

У 1917 накіраваны на Дон. Там захварэў, трапіў у шпіталь. Потым перайшоў у Белую гвардыю генерала Каледзіна. З войскам адступіў у Крым і эвакуіраваўся ў Турцыю.

У 1921 вярнуўся ў Беларусь. Жыў на гаспадарцы ў роднай вёсцы.

У 1920-я г. член БСРГ. Друкаваўся пад псеўданімамі ў віленскіх бел. выданнях, ладзіў у вёсцы бел. вечарыны і спектаклі.

З прыходам Чырвонай Арміі зімой 1939—40 гг. настаўнічаў. Пісаў у абл. газ. «Звязда». Звольнены са школы з запісам «Кулак і белагвардзеец». Занесены ў спісы на дэпартацыю з Беларусі. Высылцы перашкодзіў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ратаваў савецкіх акружэнцаў. Перад альтэрнатывай вывазу ў Германію на прымусовыя работы пайшоў працаваць у Баранавіцкую гарадскую ўправу. Публікаваў фельетоны ў «Баранавіцкай газэце». Падтрымліваў сувязі з партызанамі.

Вясною 1943 па даносе арыштаваны СД. Быў вызвалены дзякуючы сваім фельетонам, якія спадабаліся начальству. Арыштаваны савецкай бяспекай у 1945. Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Унжлагу МУС у Горкаўскай вобл.

Пасля вызвалення ў 1953 вярнуўся ў Ярашоўку. Хварэў. Пачаў занатоўваць успаміны, выйшаў на магістральную тэму сваёй творчасці — ГУЛАГ.

Пісаў па-беларуску і па-руску. Частка рукапісных твораў была выкрадзена з хаты. Літаратурная спадчына 1952—62 выдадзена пасмяротна.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф.

Творы П. А. Крэня

  1. Бывай, Ярашоўка. Успаміны, нарысы, вершы / уклад. Ірына Крэнь. Мн., 1999 ; Грамадзянская вайна // Полымя. 1998. № 5 ; Унжлаг // Полымя. 1999. № 7, 8.

 

Аб жыцці і творчасці П. А. Крэня

  1. Маракоў, Л. Рэпрэсаваные літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1974 – 1991 / Леанід Маракоў // Крэнь П. А. Даведнікі: в 3 т. – Т. 1.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика