д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Буза Міхаіл Канстанцінавіч

15 чэрвеня 2020 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Бузы (1940),
вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі

buza

Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся 15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. – матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».

З 1966 г. Міхаіл Буза навучаўся ў аспірантуры пры кафедры электронных матэматычных машын БДУ. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэарэтычная кібернетыка». У 1972 г. пачаў выкладчыцкую работу на кафедры матэматычнага забеспячэння ЭВМ ФПМІ. У 1975 г. прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры. У 1977–2005 гг., 2011–2015 гг. працаваў на пасадзе загадчыка кафедры матэматычнага забеспячэння ЭВМ (21 лістапада 2010 г. кафедра перайменавана ў кафедру шматпрацэсарных сістэм і сетак). З 1 верасня 2015 г. працуе на пасадзе прафесара кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук.

У 1976 г. М. К. Бузе было прысвоена вучонае званне дацэнта, у 1988 г. – прафесара. У 1992 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын, комплексаў і камп’ютэрных сетак» на тэму «Метады і сродкі двухмернай апрацоўкі даных у сістэмах паралельнага дзеяння». Аўтар альбо сааўтар больш за 250 навуковых прац, падручнікаў і дапаможнікаў.

Вобласць навуковых інтарэсаў: размеркаваная апрацоўка даных і архітэктура шматпрацэсарных сістэм і камп’ютэрных сетак. Распрацаваў новы метад кадавання даных, які базіруецца на тэорыі вылікаў; новы метад двухкаардынатнай апрацоўкі праграм і даных, якія дазваляюць істотна павялічыць хуткасць вылічэнняў на шматпрацэсарных сістэмах і ў камп’ютэрных сетках задач, дрэнна распараллельваемых, а таксама структуру двухузроўневай шматпрацэсарнай сістэмы з камбінаваным кіраваннем.

Міхаіл Канстанцінавіч унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё спецыяльнасці «Інфарматыка». Ён з’яўляўся аўтарам тыпавой для ўніверсітэтаў СССР праграмы дысцыпліны «Архітэктура вылічальных і аперацыйных сістэм». Ім распрацаваны і абгрунтаваны навукова-метадычны прынцып дыферэнцыяцыі і інтэграцыі прадметных ведаў, які забяспечвае пераемнасць, безупыннасць і запатрабаванасць ведаў пры падрыхтоўцы спецыялістаў у вобласці інфарматыкі.

Доктар тэхнічных навук М. К. Буза на працягу доўгага часу працуе старшынёй секцыі інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання пры Навукова-метадычным цэнтры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у двух Саветах па абароне доктарскіх дысертацый, старшынёй секцыі інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі РБ, старшынёй журы Рэспубліканскай і Міжнародных алімпіяд па інфарматыцы. Член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі.

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000), прысуджана ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2011).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

Працы М. К. Бузы
1. Архитектура компьютеров : учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям «Информатика», «Прикладная информатика», «Прикладная математика» / М. К. Буза. – Минск : Вышэйшая школа, 2015. – 414 с.
2. Системы параллельного действия : монография / М. К. Буза. –Минск : Издательский центр БГУ, 2009. – 415 с.
3. Архитектура компьютеров : учебник для университетов / М. К. Буза. – Минск : Новое знание, 2007. – 559 с.
4. Работа в Интернете : учебное пособие для студентов гуманит. фак. БГУ / М. К. Буза, Л. В. Певзнер, В. Ю. Сакович. – Минск : БГУ, 2004. – 121 с.
5. Введение в архитектуру компьютеров / М. К. Буза. – Минск : БГУ, 2000. – 235 с.
6. Windows – приложения: от операции к реализации / М. К. Буза, Л. В. Певзнер. – Минск : Вышэйшая школа, 1998. – 490 с.
7. Операционная среда Windows и ее приложения / М. К. Буза, Л. В. Певзнер, И. А. Хижняк ; ред. М. К. Буза. – Минск : Вышэйшая школа, 1997. – 336 с.
8. Ваш персональный компьютер / М. К. Буза, Л. В. Певзнер, С. Р. Сорока, И. А. Хижняк. – Минск : Вышэйшая школа, 1995. – 332 с.
9. Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике / М. К. Буза, Н. П. Гайдуцкая, В. П. Дубков, Л. Ф. Зимянин, Н. А. Коротаев, Л. В. Певзнер, В. В. Пытляк, В. В. Рябый, С. Р. Сорока. – Минск : Вышэйшая школа, 1994. – 168 с.
10. Методы и средства двумерной обработки данных в параллельных системах : диссертация … доктора технических наук : 05.13.11 : защищена 22.09.1992 : утверждена 20.11.1992 / Буза Михаил Константинович. – Москва, 1992.
11. Некоторые проблемы математического обеспечения ЭВМ / М. К. Буза. – Минск : Общество «Знание» БССР, 1982. – 24 с.
12. Вопросы теории и некоторые приложения модульной арифметики : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : (01.009) / М. К. Буза ; Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина. – Минск, 1971. – 13 с.

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Бузы
1. Буза Мiхаiл Канстанцiнавiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 318.
2. Буза Михаил Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 217.
3. Буза Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 549–550.
4. Буза Михаил Константинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921–2001 : 80 год. Мінск, 2001. С. 39.

Баранавіцкі раён
Залюбічы
Буза Міхаіл Канстанцінавіч
Навукоўцы
Матэматыкі

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика