Фотавыстава “Падарожжа па малой радзіме” (Лето)
Паважаныя сябры!
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота працягвае цыкл анлайн-фотавыстаў «Падарожжа па малой радзіме».
Запрашаем Вас и Вашых чытачоў прыняць удзел у ІІІ выставе цыкла «Сцежкамі лета». Дасылайце, калі ласка, фотаздымкі летніх краявідаў Баранавіччыны на электронны адрас metod@rcbsbar.brest.by
Пішыце сваё прозвішча і імя, кантактны тэлефон, абазначце месца, дзе быў зроблены фотаздымак, назву фотаздымка. Увага! Ад кожнага аўтара – адзін фотаздымак. Чакаем работы да 28 жніўня.
Фотаздымкі будуць размешчаны 2 верасня на сайце ДУК «Баранавіцкая РЦБС». Лепшую з іх вызначыць анлайн-галасаванне, якое будзе доўжыцца з 3 па 6 верасня.
Аўтар лепшага фотаздымка атрымае падарунак.






