КВЭCТ “ПЕРАZАГРУZКА: КНІГІ АБ ВАЙНЕ”
КВЭCТ “ПЕРАZАГРУZКА: КНІГІ АБ ВАЙНЕ”
Вопрос 1
Вопрос 2
Вопрос 3
Вопрос 4
Вопрос 5
Вопрос 6
Вопрос 7
Вопрос 8
Вопрос 9
Вопрос 10
Вэб-квэст прымеркаваны да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатар – Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота.
Квэст-гульня праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме пасродкам сеткі Інтэрнэт (афицыйная група VK https://vk.com/club132900897)
Абавязкова – рэгістрацыя на афіцыйным сайце ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” https://rcbs-bar.by/.
Узрост удзельнікаў 14 +.
Тэрмін правядзення квэст-гульні – з 5 па 19 мая 2022 года.
Пытанні квэста будуць размяшчацца штодзённа (акрамя нядзелі) ў 14.00 гадзін у афіцыйнай групе VК https://vk.com/club132900897.
Адказы дасылаюцца ўдзельнікамі пры пераходзе па ссылцы. У першым адказе неабходна называць сваю фамілію, імя, імя па бацьку, узрост, кантактны тэлефон (абавязкова). У наступных адказах дастаткова назваць прозвішча.
За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал, за няпоўны адказ – 0,5 бала, за няправільны – 0 балаў.
Вызначэнне пераможцаў будзе ажыццяўляцца шляхам падліку атрыманых балаў удзельнікам.
Пры наяўнасці аднолькавай колькасці балаў у некалькіх удзельнікаў, прызавыя месцы прысуджаюцца тым, хто адказаў першым на шэраг пытанняў.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 19 мая.
Вынікі будуць размешчаныя на сайце ДУК “Баранавіцкая РЦБС” і ў групе VК.
Удзельнікі квэста, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджваюцца дыпломам і сувенірам.