Ў Падгорнаўскай СБ прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Почемучки”.
21 верасня прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Почемучки” (Падгорнаўская СБ)
Удзельнікам аб’яднання быў прапанаваны фальклорны калейдаскоп “Беларускі скарб” . Мерапрыемства было прысвечана такім жанрам вуснай народнай творчасці, як прыказкі і прымаўкі, загадкі, прыкметы, казкі. Дзеці з вялікім задавальненем адправіліся ў чароўнае падарожжа па краіне Фальклорыі, дружна і весела адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, называлі народныя прыкметы, разбіраліся у жанрах беларускіх народных казак. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з кнігамі для дзяцей, дзе сабраны творы вуснай народнай творчасці, з нашым сапраўдным беларускім скарбам.