У Гарадзішчанскай ГпБ прайшлі гучныя чыткі «Сцежка ў зачараванае царства»
У снежні Беларусь будзе святка 135-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта ХХ стагоддзя, аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры, Максіма Багдановіча. Паэзія Максіма Багдановіча стала часткай духоўнага скарба беларускага народа. З гэтай нагоды ў Гарадзішчанскай ГпБ прайшлі гучныя чыткі «Сцежка ў зачараванае царства». Бібліятэкар Таццяна Бойка зрабіла агляд літаратуры, якая маецца на паліцах бібліятэкі , а таксама кароткі экскурс па жыцці і творчай спадчыне Максіма Багдановіча. А затым адбыліся гучныя чытанні вершаў пісьменніка для дзяцей. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка « Нязгасная зорка на беларускім небасхіле».










