У Маласваротаўскай СБ праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Дораць дзеці лету ўсмешкі, гульні, песні і пацешкі”
У Маласваротаўскай бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Дораць дзеці лету ўсмешкі, гульні, песні і пацешкі”. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава “Лето с пользой: читай развивайся, отдыхай” Напачатку – гутарылі пра летні адпачынак, чыталі вершы пра лета, спявалі песні. Затым актыўна ўдзельнічалі ў рухомых гульнях ‘ Паветраны бой “, ” Зразумей мяне’, адказвалі на пытанні віктарыны ‘Хто многа знае, той адгадае”, ” Хітрыя загадкі”, спаборнічалі ў конкурсе ‘ Лета на канцы алоўка”. Мэта мерапрыемства – паказаць юным чытачам, як можна з карысцю і цікава правесці вольны час. А для гэтага неабходна толькі прыйсці ў бібліятэку.










