“Свет дзяцінства” – Цешаўлянская СБ правяла мерапрыемства для выхаванцаў дзіцячага сада
Вось і наступіла лета!
У першы дзень лета наша краіна адзначае Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі адно з самых вясёлых , радасных свят для дзяцей, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне. Цешаўлянская бібліятэка таксама далучылася і сумесна з дзіцячым садком правяла мерапрыемства “Свет дзяцінства”. На свяце дзеці спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, а напрыканцы намалявалі малюнкі.
Лета толькі пачынаецца і наперадзе дзяцей чакае шмат цікавых мерапрыемстваў.







