У Цешаўлянскай бібліятэцы прайшла акцыя “Падары бібліятэцы кнігу”
Сёння ў Цешаўлянскай бібліятэцы адбылася цудоўная акцыя “Падары бібліятэцы кнігу”, якая сабрала шмат удзельнікаў і натхніла ўсіх на новыя чытанні! Мы шчыра ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел у гэтай ініцыятыве.
Асаблівая падзяка нашай актыўнай ўдзельніцы Скачынскай Мар’і, якая зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё бібліятэчнага фонду. Яна падарыла бібліятэцы цудоўныя зборнікі казак на беларускай мове, якія напэўна спадабаюцца нашым чытачам, а таксама энцыклапедыю інтэлекта “Я ведаю ўсё”, якая стане сапраўдным скарбом для ўсіх, хто жадае пашырыць свае веды.
Дзякуем Мар’і за яе шчырасць і любоў да кніг! Спадзяемся, што гэтая акцыя натхніць іншых на падобныя добрыя ўчынкі. Чакаем вас у Цешаўлянскай бібліятэцы для новых сустрэч і цікавых кніг!







