У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў літаратурны марафон «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам»
Літаратурны марафон «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам», да 130-годдзя пісьменніка , прайшоў у Гарадзішчанскай ГпБ. У пачатку мерапрыемства ўвазе прысутных бібліятэкар прадставіла кніжную выставу з творамі народнага пісьменніка, зрабіла экскурс па старонках жыцця і творчасці Кандрата Крапівы. Затым дзеці з задавальненнем чыталі байкі знакамітага байкапісца, абмяркоўвалі іх сюжэты, актуальнасць і праўду жыцця адлюстраваную ў іх.








