Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках нашага раёна!
21 лютага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, і ў нашых бібліятэках прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай падзеі.
1. У Ніжнячэрніхаўскай бібліятэцы-клубе адбыліся літаратурныя пасядзелкі “Ад зерня колас, ад слова – мова”. Гучалі выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, а таксама была аформлена кніжная выстава “Мова мая, ты жывая крыніца”, якая спрыяла папулярызацыі беларускай літаратуры.
2. Сеўрукоўская бібліятэка правяла урок беларусазнаўства “Далучыць да роднай мовы”. Дзеці знайшлі цікавыя беларускія прыказкі, адгадвалі загадкі і займаліся перакладам з рускай на беларускую мову.
3. У Гірмантаўскай бібліятэцы адбылася гадзіна слоўнасці “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Дзецям прапанавалі чытаць вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадваць загадкі-жарты і праглядаць відэафільм “Смак мовы”.
4. У Мірской бібліятэцы быў арганізаваны філворд “З гісторыі роднага слова”, дзе хлопцы шукалі словы на беларускай мове і ўдзельнічалі ў гульнях. Кожны атрымаў маленькі падарунак!
5. У Палонкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў час роднай мовы “Беларусь. Айчына. Родная мова”. Удзельнікі размаўлялі на роднай мове і падзяліліся думкамі пра яе прыгажосць.
6. Бібліятэкар Перхавіцкай СБ правяла літаратурны марафон “Словы роднай мовы”, дзе ўдзельнікі адгадвалі загадкі і перакладалі словы з рускай на беларускую.
7. У Маласваротаўскай бібліятэцы адбылася акцыя “Слова роднае, жывое, гаваркое”, дзе дзеці спаборнічалі ў веданні беларускай мовы, чытаючы вершы і ўдзельнічаючы ў конкурсах.
8. Мірнаўская бібліятэка падрыхтавала акцыю “Слова роднае, жывое”, у рамках якой прайшлі моўныя гульні і была арганізавана кніжна-іллюстраваная выстава.
9. У Жамчужненскай бібліятэцы прайшоў бібліятэчны квілт «Жыве ў вяках беларуская мова».
10. У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў інтэрактыўны турнір «Роднай мовы пералівы».
Цікава прайшоў конкурс «Скорагаворкі», а конкурс «Словазнаўцы» дапамог выявіць мацнейшых у веданні беларускай мовы.
Мова – гэта наш скарб, які мы павінны захоўваць і развіваць. Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і цікавасць да роднай мовы!















