Гадзіна мужнасці “Радкі, абпаленыя Афганскай вайной” у Ніжнячэрніхаўскай бібліятэцы
У Ніжнячэрніхаўскай бібліятэцы адбылася асаблівая гадзіна мужнасці пад назвай “Радкі, абпаленыя Афганскай вайной”. Гэта мерапрыемства стала данінай памяці ўсім, хто прайшоў праз гераічныя і трагічныя старонкі вайны ў Афганістане.
На сустрэчу былі запрошаны ўдзельнікі той вайны, сярод якіх — воін-аўганец Лазюк Фёдар Фадзеевіч. Яго гісторыя і ўспаміны пра службу ў Афганістане сталі цэнтрам увагі. Фёдар Фадзеевіч падзяліўся сваімі перажываннямі, расказаў пра цяжкасці і выклікі, з якімі сутыкаліся салдаты, а таксама пра братэрства і падтрымку, якія дапамагалі ім вытрымаць цяжкія часы.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы ўшанавання памяці і павагі. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі пачуць гісторыі з першых вуснаў, але і задаць пытанні, абмеркаваць важнасць памяці пра гэты гістарычны перыяд.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гадзіне мужнасці, і асабліва нашаму ганаровым госцю Фёдару Фадзеевічу за яго смеласць і гатоўнасць падзяліцца сваімі ўспамінамі. Няхай памяць пра тых, хто аддаў свае сілы і жыццё заўсёды застаецца ў нашых сэрцах!








