Святкаванне юбілеяў беларускіх класікаў у бібліятэцы ім. Я. Чачота набывае новыя традыцыі!
Святкаванне юбілеяў беларускіх класікаў у бібліятэцы імя Яна Чачота набывае новыя традыцыі!
6 лютага ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» мы разам адзначылі 105-годдзе Івана Мележа.
Наведвальнікі паглыбіліся ў свет «Палескай хронікі» праз выстаўку, паставілі свае «сэрцы» ў рэйтынгу юбіляраў, адшукалі цытаты з «Людзей на балоце» і нават напісалі пытанні самому класіку.
Самыя цікавыя з іх і адказы — ужо хутка пад тэгам #12юбіляраў2026!
Дзякуй усім, хто быў з намі! Сябруйце з беларускім словам разам з намі.
Наступны стоп — 6 сакавіка! Чакаем вас на Дні пісьменніка, прысвечаным Кандрату Крапіву (130 год). Будзе яшчэ больш цікавых адкрыццяў!






