“Подзвіг Івана Мележа” – літаратурная гадзіна ў Цешаўлянскай бібліятэцы.
Сёння ў сценах нашай бібліятэцы адбылася асаблівая літаратурная сустрэча, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу.
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі стала сапраўдным нацыянальным гонарам. Ён — адзін з самых выдатных пісьменнікаў, дасканалы знаўца чалавечай душы і майстар эпічнага жанру. У яго творах жыве і пераліваецца ўсімі фарбамі самабытны свет беларускага народа.
Удзельнікі пазнаёміліся з жыццём і шматграннай творчасцю аўтара: навеламі, апавяданнямі, дзённікамі і, вядома, вяршыняй яго таленту — эпапеяй «Палеская хроніка». Менавіта гэты твор застаецца адным з найважнейшых у гісторыі нашай літаратуры.
Чытаем беларускую класіку разам!









