У Маласваротаўскай СБ арганізавана кніжная выстава-запрашэнне “Іван Шамякін — чалавек эпоха”
Іван Шамякін з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён пакінуў багатую і разнастайную творчую спадчыну: апавяданні, аповесці, раманы, драматычныя і публіцыстычныя творы, дзённікі і мемуары. Усіх іх аб’ядноўвае агульнае – роздум аўтара над прызваннем чалавека, яго месцам у жыцці , лёсам яго маральных і духоўных каштоўнасцей, пачуццё абавязку, патрыятызм. З мэтай пашырэння ведаў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і ў сувязі 105-годдзя з дня нараджэння ў Маласваротаўскай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава-запрашэнне “Іван Шамякін — чалавек эпоха”.






