Буквар Баранавіцкага краю
Баранавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка падрыхтавала анлайн-падарожжа па незвычайнаму буквару – Буквар Баранавіцкага краю.
Буквар у алфавітным парадку распавядае пра Баранавіцкі раён. Адзін раз на тыдзень, кожную сераду у 14:00 на ютуб-канале і Цік-Токе “ГУК Барановичская РЦБС” з’яўляюцца відэаролікі пра словы на пэўную літару. Напрыклад, В – вескі, Г – гэта, вядома, герб. Відэаролік аб літары А (айчына) ужо з’явіўся на нашых каналах, а літара Ж (жыхары) – яшчэ уперадзі. Відэаролікі выходзяць для дзяцей на беларускай мове, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.
Прэм’ерны паказ (літара А) ужо адбыўся. Запрашаем у падарожжа!






