Гульня-конкурс “Ветлівасць на кожны дзень” у Маласваротаўскай СБ
У Маласваротаўскай СБ праведзена гульня-конкурс “Ветлівасць на кожны дзень”. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава “Давайте будем вежливыми и добрыми”. Напачатку ўступнае слова бібліятэкара пра паняцце “ветлівасць”, яго актуальнасць у наш час. Затым дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Абмяняўся ветлівасцю”, ” Замяні “дрэнныя словы” на добрыя”, ” Ветліва-няветліва”, “Папраў памылкі ў сітуацыях”. У ходзе мерапрыемства навучэнцы замацавалі веды аб маральна-этычных нормах паводзін і зносін у паўсядзённым жыцці, як у грамадстве, так і з навакольнымі людзьмі







