У Маласваротаўскай бібліятэцы прайшла дзённая акцыя «Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх»
Напярэдадні Дня Бібліятэк Рэспублікі Беларусь у Маласваротаўскай бібліятэцы прайшла дзённая акцыя “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх”. Да ўвагі наведвальнікаў прапанавана выстава “Свята ўсіх, хто любіць кнігу і бібліятэку”. Для юных чытачоў бібліятэкар расказала пра гісторыю свята, пра значэнне кнігі і ролі бібліятэкі ў сучасным свеце, аб прафесіі бібліятэкара. Дзеці прынялі ўдзел у сітуацыйнай гульні.” Сёння я – бібліятэкар”, мелі магчымасць атрымаць бясплатныя камп’ютарныя паслугі.