Дзень беларускай казкі прайшоў у Ніжнечэрніхаўскай бібліятэцы-клубе
Дзень беларускай казкі прайшоў 26 сакавіка ў Ніжнечэрніхаўскай бібліятэцы-клубе. У гэты дзень для юных карыстальнікаў бібліятэкі праведзена гадзіна казак “Чароўная казка розуму падказка”. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах “Зачараванае слова”, “Казачны герой”, “Народная мудрасць у казках”, глядзелі відэапрэзентацыю “У госці да казкі”. Знаёмства з народнымі і аўтарскімі беларускімі казкамі, прадстаўленымі ў праглядзе “Мудрыя кнігі” спрыяла выхаванню ў дзяцей дабраты, сумлення,, спагады. развіццю фантазіі, творчага мыслення.