У Ніжнечэрніхаўскай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства — Памяць аб ахвярах Хатыні
22 сакавіка не стала на карце Беларусі вёскі Хатынь. Разам з жыхарамі яна была знішчана нямецка-фашыстскімі захопнікамі.
Гэтай трагічнай даце было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў Ніжнечэрніхаўскай бібліятэцы-клубе. Набат памяці “Полымя Хатыні” расказаў прысутным аб Хатынскай трагедыі і стаў напамінам аб тым, як гэта важна — берагчы мір. Памяць аб ахвярах Хатыні была ўшаноўвана хвілінай маўчання.