Ніжнечэрніхаўкая бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчныя пасядзелкі “Як званочак гучыць наша родная мова”
У Міжнародны дзень роднай мовы Ніжнечэрніхаўкая бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчныя пасядзелкі “Як званочак гучыць наша родная мова”. Падчас сустрэчы прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Танка, Пятруся Броўкі і іншых беларускіх творцаў, прысвечаныя роднай мове. Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах “Пытанні-жарты”, “Перакладчык”, “Загадка — розуму зарадка” і інш. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць, знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленых на кніжнай выставе “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.