Нон-стоп да Дня роднай мовы “Чытаем па-беларуску”
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Адзначалі яго і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі… Але для большасці з нас роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай…
Каб адзначыць гэту важную падзею, Гарадзішчанская гарпасялковая бібліятэка правяла нон-стоп да Дня роднай мовы “Чытаем па-беларуску”. З чытачамі бібліятэкары размаўлялі толькі на беларускай мове, прапанавалі ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі, былі праведзены гульні і анлайн-віктарына. Мерапрыемства суправаджала кніжная выстаўка “Калі вам да спадобы беларуская мова”, дзе была прадстаўлена літаратура аб гісторыі беларускай мовы, правіламі яе выкарыстання і беларуская мастацкая літаратура.