У Жамчужненскай бібліятэцы адбылася незвычайная сустрэча
У Жамчужненскай бібліятэцы адбылася незвычайная сустрэча маленькіх чытачоў з творчасцю класіка беларускай мовы Васіля Віткі!
Імя гэтага аўтара знаёма многім, бо яго жывая мова, трапныя выразы і займальныя вобразы робяць яго творы асаблівымі. У яго літаратуры навука падаецца без павучання, што дазваляе дзецям з цікавасцю адкрываць новыя веды.
На сустрэчы дзеці з захапленнем адгадвалі загадкі і слухалі цудоўныя казкі, якія напоўненыя мудрасцю і фантазіяй. Гэта была выдатная магчымасць пагрузіцца ў свет беларускай літаратуры і адчуць магію слова!
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтым цудоўным мерапрыемстве!