Фальклорныя пасядзелкі “У зімы ў святкі свае парадкі” прайшлі ў Ніжнечэрніхаўскай БК
Фальклорныя пасядзелкі “У зімы ў святкі свае парадкі” прайшлі ў Ніжнечэрніхаўскай БК. Бібліятэкар расказала пра беларускія народныя традыцыі, якія захаваліся ў вёсках да нашых дзён. Адна з іх – святкаванне Каляд. У святкі (дванаццаць дзён ад Каляд да Вадохрышча) нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ей, каб адзначыць гэтае свята. Прысутныя на мерапрыемстве атрымалі магчымасць прыняць удзел у калядным абрадзе. А потым калядоўшчыкі віншавалі жыхароў вёскі з Калядамі на даму.