Вечарына памяці Міхаіла Пташука “Ясна свеціць зорка Пташука”
Літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” (кіраўнік — Раіса Раманчук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі), якая дзейнічае пры Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, арганізавала і правяла вечарыну памяці знакамітага беларускага рэжысёра, акцёра і сцэнарыста Міхаіла Пташука “Ясна свеціць зорка Пташука”. На мерапрыемстве прысутнічалі дачка творцы Ліка Пташук, родныя і сябры, прыхільнікі яго творчасці. Прысутныя наведалі радзіму Міхаіла Пташука — вёску Федзюкі (Ляхавіцкі раён). Сама вечарына адбылася ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.