Гадзіна інфармацыі “Ураджай сабіраем і на зіму запасаем” прайшла ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы
Размова ішла аб вырошчванні і захаванні ураджаю . Кожны змог падзяліцца сваім досведам па вядзенні агарода, вырошчванні гародніны, даць карысную параду, парэкамендаваць новы і смачны рэцэпт нарыхтовак.Любы сад і агарод непаўторныя, як і іх гаспадары. Але ўсё ж для таго, каб выгадаваць сад і агарод, неабходна валодаць ведамі аб асаблівасцях раслін сада і агарода, умовах іх вырошчвання і захоўвання. З гэтай мэтай бібліятэкар зрабіла агляд падборкі кніг па садаводству і агародніцтве на кніжнай выстаўцы “Мой маленькі агарод і здароўе і даход”.