Поле цудаў “Славутасці Брэсцкай вобласці” прайшло ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі
У сённяшняй гульні поле цудаў “Славутасці Брэсцкай вобласці”, прысвечанай 85-годдзю яе ўтварэння, прынялі ўдзел юныя чытачы Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі . Прайшла яна ажыўлена і займальна. Гульцы круцілі барабан, на якім выпадалі і сектар «банкрут», і «пераход хода», а таксама адкрываўся ўсімі любімы сектар «прыз»! Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх турах гульні: адгадвалі літары, спаборнічалі ў сваіх ведах пра знакамітых людзей, лёс якіх быў звязаны з Берасцейскім краем.
У фінал гульні выйшлі: Валерыя Непагода, Данііл Ефімовіч і Пліско Раман. А завяршальная «Супер гульня» вызначыла пераможцу, ім стаў Ефімовіч Данііл!