У Ніжнечэрніхаўскай БК быў праведзены час цікавай кнігі «Беларускія пісьменнікі дзецям»
1 верасня ў Ніжнечэрніхаўскай БК быў праведзены час цікавай кнігі «Беларускія пісьменнікі дзецям». Для кожнага грамадзяніна Беларусі першая нядзеля верасня асаблівая. У гэты час праходзіць значнае ў нашым духоўным жыцці свята — Дзень Беларускага пісьменства. На мерапрыемстве бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй узнікнення свята, гаварылася аб першым беларускім друкару — Ф.Скарыне. Уддзельнікі пазнаёміліся яшчэ з адным куточкам нашай краіны — горадам Івацэвічы, дзе ў гэтым годзе праходзіла свята, пазнаёміліся таксама з літаратурай сучасных пісьменнікаў для дзяцей.