Калядныя сустрэчы “Калядкі – вельмі ж добрыя святкі”
6.01.2024 г. з мэтай выхавання павагі, цікавасці да народных святаў і народных традыцый у Маласваротаўскай бібліятэцы-музеі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту праведзены калядныя сустрэчы “Калядкі – вельмі ж добрыя святкі”. Да мерапрыемства аформлена выстава-інсталяцыя “Свет Рождественской звезды”, матэрыялы якой змяшчалі цікавыя факты нараджэння Хрыстова. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, традыцыямі, каляднымі песнямі, гульнямі.