Спадарожнік – кніга
28 жніўня 2016 года на прыпыначным пункце “Новая Мыш”
працаваў “чытаючы прыпынак “Спадарожнік”:
кнігі, часопісы, газеты, гасціннае прывітанне, нечаканая ўвага, дарожная сустрэча, жывая гутарка, прыемныя зносіны, невычэрпная мудрасць літаратурных старонак, натхнёны азарт, святочны настрой, імклівасць часу, цудоўная задумка, пазітыўны вынік.
За ўсё гэта 103 наведвальніка з жыхароў і гасцей Новай Мышы шчыра дзякавалі супрацоўнікаў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Томарава І.П., загадчык аддзела
абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай ЦРБ
Добавить комментарий