У М.Сваротаўскай б/музей праведзена гадзіна фальклору “Загадкі з матулінай хаткі”
4.11.2022 у М.Сваротаўскай б/музей праведзена гадзіна фальклору “Загадкі з матулінай хаткі”. Мэта – пазнаёміць карыстальнікаў б/ музея з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце: выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага.
Гісторыя жыве, таму што захоўваецца ў старых рэчах, прыладах працы, адпачынку, творчасці, а таксама ў народнай памяці.Ведаць, вывучаць, берагчы значыць працягваць найноўшую гісторвю сваёй Бацькаўшчыны.
Мерапрыемства праходзіла ў сялянскай хатцы. Наведвальнікі з цікавасцю слухалі аповед, як жылі нашыя продкі, што яны спажывалі, чым займаліся, якія прылады майстравалі і для чаго. Для замацавання ведаў адказвалі на пытанні: што за рэч, для чаго і з якой мэтай выкарыстоўваецца ў сялянскім побыце.
Вось так з пакалення ў пакаленне перадаецца ўся мудрасць, прастата і прыгажосць мінулага нашай вёскі.