У Карчоўскай бібліятэцы-клубе адбылася гадзіна літаратурнага чытання для юных чытачоў “Знаёмая мова ў чароўным радку”
У рамках святкавання 140 – годдзя з дня нараджэння Песняра беларускай зямлі Якуба Коласа, у Карчоўскай бібліятэцы-клубе адбылася гадзіна літаратурнага чытання для юных чытачоў “Знаёмая мова ў чароўным радку”. Мэта мерапрыемства : папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў, фарміраванне ў дзяцей уяулення пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, выхаванне павагі да роднай мовы. Словы аўтара, што беларускі народ пранёс сваё роднае слова, сваю мову праз вякі і не страціў яе, гучаць актуальна і ў наш час.
Дзеці пазнаёміліся з кнігай Я.Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, у якую ўвайшлі апавяданні, казкі, вершы, байкі. Некаторыя з твораў былі гучна прачытаны. Потым юныя карыстальнікі адказалі на пытанні віктарыны “Спяшайцеся з паэтам стрэцца”.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Прымі паклон ад нас, Песняр”.