У Прыазернаўскай бiблiятэцы прайшла гульнявая праграма «Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю»
У Прыазернаўскай сельская бiблiятэцы прайшла гульнявая праграма «Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю», прысвечаная Мiжнароднаму дню роднай мовы. На кнiжнай выставе «Да роднай мовы крок зрабi» былi прадстаўлены цiкавыя кнiгi на роднай мове.
Дзецi прымалi ўдзел у розных конкурсах: чыталi вершы, адгадвалі загадкi, выконвалі ролю перакладчыкаў.