Сустрэча ў Крошыне. Сямейныя чытанні.
У вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна цэнтральная раённая бібліятэка правяла сямейныя чытанні. Дзе гасцінна сустрэлі бібліятэкараў выхаванцы прыёмнай сям’і Зянкевіч Галіны Канстанцінаўны: Гансецкая Алена (11 кл.), Канкова Валерыя (10 кл.), Гонза Віктар (9 кл.), Варанько Валянціна (8 кл.), Вялічэнкоў Максім (8 кл.), Вялічэнкова Дзіана (7 кл.), Краўчанка Надзея (3 гады).
Дзеці дружна адгадвалі загадкі з фальклорнай спадчыны Яна Чачота, слухалі песні на словы паэта, глядзелі “тэатр на стале”, чыталі баладу “Мышанка”. Размова доўжылася непрыкметна; кожны выказваўся пра матулю, кнігу, дом, сям’ю, поспехі ў вучобе, вольны час, хатнія справы, пра будучыню.
За цёплую сустрэчу, за выхаванне любові да кнігі, за павагу да бібліятэкі шчырае дзякуй, Галіна Канстанцінаўна!
Добавить комментарий