д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

“Сустрэнемся каля помніка”

У самым прыгожым  месцы вёскі Новая Мыш – парку,  побач  з  Праабражэнскім  касцёлам  і  царквой, дзе ўсталяваны помнік Яну Чачоту, сустракалі  супрацоўнікі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўдзельнікаў падарожжа “Дарога да святыняў”. Падарожнікі – вучні 5-11 класаў Жамчужненскай СШ з настаўнікамі.

Пасля наведвання Навамышскай Праабражэнскай царквы вучняў чакала сустрэча з кнігай. Можна было даведацца аб гісторыі беларускай кнігі,  пагартаць факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля” — рукапіснага помніка славянскай пісьменнасці XVI стагоддзя, разгледзець на старонках “Кніжнай спадчыны Беларусі”  выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ішла размова пра першую кнігу “залатой бібліятэкі” Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да нашых дзён. Гэта – “Выбраныя творы” Яна Чачота, сімвала мясцовай культуры.  Прыгадалі яго імя, лёс, творчасць; усе разам чыталі баладу “Мышанка”, адгадвалі загадкі.

Уудзельнікам акцыі прапанавалі “кніжны фрымаркет”.

Томарава І.П., загадчык

 аддзела абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай ЦРБ

1

2
3
4

5

6

7

8

9

10

11

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика