д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Сустрэча ў Сталовічах. Сямейныя чытанні.

У фармаце сямейных чытаняў прайшла сустрэча супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі з сям’ёй Мазуркевічаў з вёскі Сталовічы Баранавіцкага раёна.

Імя Яна Чачота, расповед пра яго жыццё слухалі ўважліва і з цікавасцю. Песні на словы паэта пад акампанемент баяна гучалі весела і святочна. Загадкі з фальклорных запісаў Яна Чачота адгадвалі ўсёй сям’ёй, а ў якасці прыза атрымалі тое, што адгадалі: ключ, свечку, венік, лыжку…

Арганізавалі і кніжную выставу-прысвячэнне, дзе былі назва, партрэт паэта, кнігі, а таксам… загадка. На выставе: выява двух азёр, паноў, закаханых юнака і дзяўчыны, шчупака. Што іх аб’ядноўвае?

Адказ шукалі ўсе прысутныя, чытаючы вершаваныя ўрыўкі з паштовак, якія кожны на чарзе браў з чароўнага куфэрка. Затым усе падыходзілі і размяшчалі паштоўкі на выставе адваротным бокам, дзе ўпісана літара. Калі дасталі з куфэрка ўсе паштоўкі – убачылі назву твора Яна Чачота і зразумелі, што прачыталі і пачулі баладу “Калдычэўскі шчупак” пра мясціны-наваколлі Сталовіч.

IMG_2175

IMG_2181

IMG_2187

IMG_2192

IMG_2198

IMG_2203

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика