д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Раеннае свята кавальства “Крашынскі перазвон”.

Мерапрыемства, якое адбылося 19 чэрвеня  ў аграгарадке Крошын, праходзіла ў рамках кірмаша раместваў і фальклору “Напевы зямлі маёй”. Кавалі з усёй Беларусі сабраліся дзеля таго, каб прадэманстраваць свой талент і майстэрства. Прыняў удзел у святкаванні і аддзел бібліятэчнага маркетынга і рэкламы. Kаб паказаць, што сярод бібліятэкараў і іх чытачоў, таксама есць таленавітыя людзі, была арганізавана выстава “І талент і натхненне”. На ей былі прадстаўлены работы, выкананыя ў самых розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вышыўкі, макрамэ, вырабы з саломкі і бісера, звязанныя на спіцах і кручком.  Цікавыя работы-арыгамі былі прадстаўлены бібліятэкарам Мірской СБ – Моўчан С.Э. Для ўсіх тых, хто зацікавіўся якім чынам была выканана тая ці іншая работа, была падабрана спецыялізаваная літаратура. Асаблівай увагай карысталіся выставы  лялек-абярэгаў, што былі прадстаўлены бібліятэкарам Вольнаўской СБ Яроцкой Т.А.,  і лялек-мотанак, зробленых жыхаркай аграгарадка Крошын Сенютай Н.У. Яна дала і майстар-клас па іх вырабу. Для жадаючых прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях, дзейнічаў чытацкі марафон “Талент застыў у метале і слове”. Паколькі мерапрыемства было прысвечана народным рамествам, то і пытанні марафону былі таксама на гэтую тэму. Для самых маленькіх удзельнікаў свята  працавала пляцоўка “Тэрыторыя творчасці”, на якой дзеці маглі праявіць усю сваю фантазію,  малюючы алоўкамі і фламастэрамі, ляпіўшы вырабы з пластыліну. Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі памятныя прызы і падарункі.

Заг.аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы
ДУК “Баранавіцкая раенная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
С.У. Ашыбкіна

image-0.02.01.8d584093e6ddfe5a103837d5eb2c8cae0521400977a292f75f945ce36bd7da0b-V image-0.02.01.02c7e66af86e47ec2a92912b0769f9cd31707fe26fee0b126d30b0d61aad7248-V image-0.02.01.5d0cf550ad8db0970915e89108f8463272d4dfb7bac64b565b62bb512e36e327-V image-0.02.01.9ddc52d3a264dbcfb4ea3ba5bd4dca54891de74a73163f9936cb6e91ca193849-V image-0.02.01.456bf4261f3600d7cf752db4257f44f679b9972e5fe3a8516aa35829992a5931-V image-0.02.01.b4d35c2137f5a7c1ea490decea2f8917ccf2590d680816fd2fce1582f5a7f348-V image-0.02.01.be1585ff13839fcbaad2149694ecac9013de2db8ea0d0c6e66a1e9d9cb1e28f6-V image-0.02.01.bff9974e67f3d9432d7294fafdfdcea6c7cf192174beb4720387c4057d4f6ada-V image-0.02.01.d487c1a0adae32da4d1f7befb6fc5a831232e3b585fa0816988649ec15b5f815-V image-0.02.01.e1ba3c3e62d7ec3c7fa38d24089e01f1a06b8c2fe1c1720d1a8ebb3c76e00223-V image-0.02.01.ef922520d82babb7ba33954f7e54bb0d7afd4753ffb60db1b1e3255b02efc3fb-V

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика