д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

“Паэт красы, святла, любові”

Беларусь – гэта краіна, якая ўзгадавала на сваей зямлі, нібы ў матчынай калысцы, шмат таленавітых і, як бы гэта пафасна і не гучала, геніяльных у сваім теленте людзей. У яе культурную гісторыю залатымі літарамі назаўжды ўпісалі свае імены такія творцы і культурныя дзеячы як: Ф.Скарына, Е. Полацкая, К. Тураўскі, М. Гусоўскі, Ф. Багушэвіч, Я.Чачот, Я. Купала, Я.Колас і іншыя. Гэта людзі, якіх ведаюць не толькі у нашай краіне, але і далека за яе межамі.

Кожны год прыхільнікі беларускай культуры і літаратуры святкуюць даты, якія тым ці іншым чынам датычацца нашых славутых пісьменнікаў і паэтаў. Селета шмат яскравых мерапрыемстваў было праведзена бібліятэкамі раёна ў гонар юбіляраў гэтага года І. Мележа, І.Шамякіна, К.Крапівы, В.Віткі, Я.Чачота і інш.

Вось і цяпер, на пачатку снежня аматары беларускага літаратурнага слова святкавалі 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Яго талент яскравай зоркай з’зяў на літаратурным небасхіле не доўга, але пакінуў яскравы і адметны след, які застанецца на стагоддзі.

З мэтай ушанавання памяці знакамітага беларуса, у Жамчужненскам СДК прайшло свята “Паэт красы, святла, любові”, якое было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі аддзела маркетынга Баранавіцкай центральнай раенай бібліятэкі імя Яна Чачота, Мірской і Жамчужненскай бібліятэкамі аграгарадкоў. Работнікі бібіятэчнай сферы пазнаемілі прысутных з біяграфіяй паэта, самымі цікавымі момантамі яго жіцця і творчай дзейнасці. З задавальненнем слухалі школьнікі вершы паэта, з азартам удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай яго творчасці.

Апафеозам мерапрыемства стала выступленне народнага тэатра “На Мышанцы” Навамышскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Яны прадставілі на суд гледачоў сваю новую пастаноўку “Апокрыф”.

Прырода надзяліла Максіма Багдановіча шматгранным талентам, дазволіла паспяхова праявіцца як паэту і празаіку, перакладчыку і крытыку, публіцысту і гісторыку. Яго поўнае неаслабленнага гарэння жыцце было і есць узорам высокага служэння роднай літаратуры, роднаму народу. Яно нагадвае прыклад несгасальнай любові і веры да сваей Радзімы, сваей Беларусі.

Нездарма вельмі прыгожа напісаў пра юбіляра Максім Танк: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але есць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч.”

Заг. аддзела маркетынга С.У. Ашыбкіна

1

yayaviber-image

fviber-image

ved3

vy-ibefr-image

vfiber-image

viber-y-image

viber-imaiiige

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика