д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

У Гарадзiшчанскай ГпБ прайшло мерапрыемства да Дня пажылых людзей.

Дзень пажылых людзей – гэта асаблівы момант жыцця, калі ўсе самыя добрыя словы і намеры звернутыя да людзей, якія прайшлі вялікі жыццёвы шлях. З гэтым днём, кожны з нас, звязвае магчымасць не толькі павіншаваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, выказаць словы ўдзячнасці, але і зрабіць так, каб яны адчулі клопат і ўвагу да сябе. Учора, з гэтай нагоды, мы запрасілі да сябе ў госці самых удзячных сваіх чытачоў – людзей , якія знаходзяца на заслужаным адпачынку. Для іх адбылося Свята сталасці “Сагрэем ладоні. Разгладзім маршчыны”. Удзельнікі свята прынялі ад нас самыя сардэчныя віншаванні, паглядзелі юмрыстычную сцэнку з сямейнага жыцця, паўдзельнічалі ў конкурсах загадак, вершаў , атрымалі прызы. Гучалі вясёлыя песні і прыпеўкі, адбылася расзмова за багатым святочным сталом. Трэба было бачыць радасныя вочы людзей, якія ў гэты дзень атрымалі долю павагі і станоўчых эмоцый .Мы вельмі рады , што дорым ім такія моманты жыцця. Адбылося свята чалавечай мудрасці, душэўнай шчодрасці – якасцяў, якімі надзелены людзі старэйшага пакалення.

39surks3fro
njfy7mg3y4w
2ghqewbu6yq

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика