д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

У Гарадзiшчанскай ГпБ прайшло свята кнігі — “Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстане святы і чыст, як першае каханне…”.

Свята кнігі, прысвечанае 220-годдзю з дня нараджэння вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча “Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстане святы і чыст, як першае каханне…”, прайшло сёння у Гарадзiшчанскай ГпБ. Выхаванню любові і цікавасці да творчай спадчыны А.Міцкевіча была прысвечана кніжная выстава “Шляхамі Міцкевіча”. Сумеснымі намаганнямі удзельнікаў тэатральнага гуртка Гарадзішчанскай СШ ім. М.А.Скіпара (кіраўнік Азарка А.К.), настаўніцы па класу скрыпкі Гарадзішчанскай ДШМ Дукшт А.Г і работнікаў нашай бібліятэкі, прысутныя змаглі далучыцца да творчай спадчыны нашага славутага земляка. На сустрэчу з прадстаўніком нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў паэта прыйшлі вучні мясцовай шолы і удзельнікі краязнаўчага гуртка (кіраўнік Курачыцкая А.В.). Пад меладычныя гукі народнай музыкі у суправаджэнні срыпкі , электроннай прэзентацыі жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, дзеці дакрануліся да глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Айчыны . На сустрэчы чыталі паэтычныя творы, узгадалі вядомыя звесткі з жыцця паэта і даведаліся пра малавядомыя факты яго біяграфіі.

І праз сотні гадоў радкі з твораў Адама Міцкевіча гучаць пяшчотна і кранальна. У іх светлы ўспамін дзяцінства і цяпло бацькоўскага дома. Навагрудчына – самы мілы, самы дарагі сэрцу край, дзе назаўсёды засталася часцінка душы паэта.

Я маю край, радзіму дум сваіх;
Мілейшы ён, чым гэтая краіна,
Што зараз у вачах стаіць маіх,
То майго сэрца любая айчына…

Створаная паэтычная атмасфера свята зрабіла глыбокае эмацыянальнае ўздзеянне на вучняў і зацікавіла іх творамі пісьменніка.

uuskb3gvrci
bzmkb9gape4
ol7dljc_a7q

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика