д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

“Душа народа ў творах іх жыве!”

Янка Купала… Якуб Колас.. Волаты друкаванага беларускага слова, выдатныя народныя паэты. Вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю іх твораў. Радкі Якуба Коласа “Мой родны кут, як ты мне мілы..” і Янкі Купалы “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” ведае напамяць кожны беларус.

2017 год юбілейны для ўсёй нашай краіны. Ён праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею песняроў беларускага народа. 6 ліпеня Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла чытачоў на свята кнігі «Душа народа ў творах іх жыве!”. Прысутныя атрымалі магчымасць яшчэ раз дакрануцца да залацінак і россыпаў твораў Купалы і Коласа, адчуць хараство і магію гучання беларускай мовы.

На свяце прагучала шмат вершаў і песень. Выконвалі іх супрацоўнікі раённай бібліятэкі, сельскіх бібліятэк, чытачы і нашыя сябры з іншых устаноў культуры раёна. Хочацца сказаць шчырае дзякуй народнаму тэатру “На Мышанцы” Навамышскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці (кіраўнік Станіслаў Пшэўлоцкі), народнаму калектыву “Рунь” Сталовіцкага КДЦ, Андрэю Хаміцкаму з Крошынскага СДК, Ульяне Ліс, юнай выканаўцы з Прыазёрнаўскага СК. Віртуозна прачытала верш Якуба Коласа пра забіяку-катка Паліна Чабатар з Прыазёрнаўскай СБ. З цеплынёй і задушэўнасцю чыталі вершы бібліятэкары Ірына Нагорная (Маласваротаўская БМ), Галіна Корсак (Петкавіцкая БК), Галіна Малышка (Лотвіцкая БК), Дзіна Кораб (Прыазёрнаўская СБ), Алена Корсак (Уцёская БК), Святлана Стрыжавусава (Калпеніцкая СБ), Таццяна Шпіленя (ДА ЦРБ). Цікавасць прысутных выклікала выстава народнай творчасці, прадстаўленая раённым Цэнтрам рамёстваў (кіраўнік Седач.С.С.), кніжная выстава “ З адною думкаю пра Беларусь”, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.

І засталіся ў памяці радкі Алеся Ставера: “І мову Коласа, Купалы вы беражыце з роду ў род, каб наша воля не прапала, каб не загінуў наш народ”.

1

2

3

4

Больш фотаздымкаў vk.com

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика