д. Новая Мышь, ул. Парковая, 1

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Совет молодежи

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Мерапрыемства ў Застарынскай бiблiятэцы-клубе для самых маленькiх наведвальнiкаў “Гадзiна цiкавай кнiгi”

Дзяцiнства, як пачатак летняга дня, без хмурынкi, светлы i каляровы… Для самых маленькiх наведвальнiкаў яно ў самым разгары. Такое ж яно i ў памяцi iх бацькоў. Чарговае мерапрыемства ў Застарынскай бiблiятэцы-клубе як раз акунае яго ўдзельнiкаў у гэтую пару. “Гадзiна цiкавай кнiгi” прысвечана зборнiку апавяданняў i навел lвана Грамовiча “Як вясну рабiлi”. А пачалося мерапрыемства з экскурсii па кабiнетах БК (былая школа), у якой было разказана, дзе займалiся ў школьныя гады iх бацькi. Пасля ўсе выйшлi на вуліцу з мэтай угледзецца ў неба i апiсаць абрысы воблакаў. Пры ўваходзе ў памяшканне, чытачоў сустракала песня “Облака–белогривые лошадки” (мультфильм “Трям! Здравствуйте!”). На гэтай ноце, з вялiкiм захапленнем, дзецi слухалi навелу l.Грамовiча “Воблакi”. Праслухаўшы твор, чытачы дзялiлiся сваiмi марамi. У заканчэннi сустрэчы дзецi, з мiкрафонамi ў руках, з захапленнем падпявалi героям мультфiльмаў. Знаёмства з кнiгай i вясёлы настрой атрымаў кожны ўдзельнік мерапрыемства. Спадзяемся, што ў дзяцей, як i ў iх бацькоў, светлае i добрае аб маленстве і аб творы застанецца ў душы надоўга.

0yvriirnfd0

0wnhlr-s64w

ywzk8_s_m_m

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика